У Гродне святар арганізаваў вечар паэзіі

Валерый Барычэўскі
У Гродне ў праваслаўным прыходзе абраза Божай Маці «Спатоленне загінулых» 20 сакавіка па ініцыятыве настаяцеля протаіерэя Валерыя Барычэўскага адбылася вечарына духоўнай паэзіі.

У пачатку вечарыны святар нагадаў словы рускага паэта XIX стагоддзя Васіля Жукоўскага, які называў паэзію «… зямной сястрой нябеснай рэлігіі, светлым маяком, запаленым Самім Стваральнікам, каб у змроку жыццёвых бураў нам не збіцца са шляху», паведамляе orthos.org.

Свае вершы чыталі чалец Гродзенскага паэтычнага клуба «Надзея» Ігар Хох, паэтка Алена Якімава, старэйшакласніца СШ № 20 Анастасія Кладко.

У Паставах прайшлі чытання аб Першай сусветнай вайне

У Паставах 18-19 сакавіка прайшлі чытанні “Гісторыя ў імя міру», прысвечаныя трагічным падзеям Першай сусветнай вайны, з нагоды стагоддзя з дня пачатку яе маштабнага бітвы – Нарачанскай аперацыі, якая праходзіла на тэрыторыі Пастаўскага раёна.

У Чытаннях узялі ўдзел святары Пастаўскага благачыння. У другі дзень Чытанняў у храме свяціцеля Мікалая Цудатворцы была адслужаная паніхіда па ахвярах Першай сусветнай вайны, якую здзейсніў настаяцель протаіерэй Валерый Пашкевіч, паведамляе eparhia992.by.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі