У Магілёве БМВ пратараніў маршрутку: ёсць пацярпелыя

дтп

У Магілёве ў аўторак, 22 сакавіка, каля 19.20 легкавы аўтамабіль «БМВ» пратараніў маршрутнае таксі «Газель». У выніку ДТЗ пацярпелі некалькі чалавек.

Аварыя здарылася на скрыжаванні вуліцы Першамайскай і праспекта Міра ля плошчы Леніна. Ад удару маршрутка перакулілася.

Людзі выбіраліся з «Газелі» самастойна. Некаторым з іх аказалі медыцынскую дапамогу на месцы, а некалькі чалавек шпіталізавалі.

Прычыны ДТЗ усталёўваюць праваахоўнікі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі