У царкве “Благадаць” уручылі дыпломы аб гатоўнасці да сямейнага жыцця

дзяўчына, "Благадаць"
У мінскай царкве Хрысціянаў Веры Евангельскай “Благадаць” урачыстым уручэннем дыпломаў і малітвай за заручаных нявест і жаніхоў 19 сакавіка завяршыліся курсы падрыхтоўкі да сямейнага жыцця, якія праходзілі з 1 лютага па 14 сакавіка.

Кожны панядзелак на двухгадзінныя заняткі з перапынкам на чаяванне збіраліся больш за 130 чалавек, якія жадалі даведацца – што такое шлюб і сям’я, як быць гатовым да шлюбу, як пабудаваць сям’ю і захаваць яе ў сучасных умовах, паведамляе grace.by.

Выпускны вечар адкрыў вечар моладзевы пастар царквы “Благадаць” Дзямід Кісляк, які нагадаў, што Бог стварыў інстытут шлюбу перш іншых інстытутаў. Вядучыя Анатоль Гапоненка і Аліна Меляхавец прапанавалі выпускнікам узгадаць самыя прыемныя моманты, перажытыя імі на курсах, пасля чаго адбыўся конкурс – пяцёра хлопцаў павінныя былі прыдумаць самую арыгінальную прапанову замужжа дзяўчыне, якая ляціць на доўгі час у іншую краіну.

Рэгіянальны пастар царквы Віктар Бейня выступіў з пропаведдзю «Нядобра быць чалавеку аднаму».

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі