У Лебедзеве пройдуць рэкалекцыі для юнакоў аб распазнанні паклікання

каталіцкі святар
Рэкалекцыі аб распазнанні паклікання для юнакоў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі пройдуць у Лебедзеве блізу Маладзечна. Заняткі будуць адбывацца з 1 па 3 красавіка ў парафіяльным доме пры касцёле Найсвяцейшага Сэрца Езуса пад дэвізам «Даверыцца Уваскросламу…».

Рэкалекцыі будуць прысвечаны паглыбленню адносінаў з Богам і пошуку жыццёвага паклікання. Напоўненая малітвай і канферэнцыямі праграма дня прадугледжвае магчымасць прыватнага кантактавання са святаром.

Да ўдзелу запрашаюцца юнакі ад 14 гадоў. Праграма рэкалекцыяў, а таксама кантактныя нумары, па якіх трэба папярэдне праінфармаваць пра свой удзел, прадстаўленыя тут.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі