Сінод БПЦ прыняў шэраг адміністрацыйных і кадравых рашэнняў

Сінод БПЦ

У Мінскім епархіяльным упраўленні 24 сакавіка пад старшынствам мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, пры ўдзеле мітрапаліта Філарэта, Ганаровага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, адбылося першае ў гэтым годзе пасяджэнне Сінода БПЦ.

У пасяджэнні прынялі ўдзел архіепіскапы Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый, Пінскі і Лунінецкі Стэфан, Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій, Навагрудскі і Лідскі Гурый, Полацкі і Глыбоцкі Феадосій, а таксама епіскапы Магілёўскі і Мсціслаўскі Сафроній, Брэсцкі і Кобрынскі Іаан, Гомельскі і Жлобінскі Стэфан, Бабруйскі і Быхаўскі Серафім, Тураўскі і Мазырскі Леанід, Барысаўскі і Мар’інагорскі Веніямін, Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел, Слуцкі і Салігорскі Антоній, Лідскі і Смаргонскі Парфіры, паведамляе church.by.

Сінод разгледзеў бягучыя пытанні жыцця Беларускай Праваслаўнай Царквы і прыняў шэраг адміністрацыйных і кадравых рашэнняў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі