У Беларускім Экзархаце будзе створаны аддзел па бібліятэчнай справе

Семінар, бібліятэкі

У Мінску 24 сакавіка на базе прыходу Усіх Тужлівых Радасць пачаў працу семінар «Гісторыя Праваслаўя роднага краю: вопыт і методыка вывучэння”, удзел у якім прымаюць каля 70 чалавек.

Арганізатарамі семінара выступілі Сінадальны аддзел рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі БПЦ і Нацыянальная бібліятэка Беларусі, паведамляе sobor.by.

Адкрываючы семінар, епіскап Барысаўскі і Мар’інагорскі Веніямін падкрэсліў: «Мы, жыхары Беларусі, закліканы захоўваць і клапаціцца пра культурную спадчыну нашага народа, якая ўзыходзіць да часоў святой Еўфрасінні Полацкай, роўнаапостальнага князя Уладзіміра. Праваслаўе шмат у чым вызначыла развіццё нашай краіны. Па сутнасці дзякуючы яму мы захоўваем сваю самабытнасць».

Епіскап Веніямін паведаміў, што ў будучыні плануецца стварэнне аддзела па бібліятэчнай справе ў межах Беларускага Экзархата. Мяркуецца таксама арганізацыя сходаў з удзелам прадстаўнікоў усіх епархій, абласцей і рэгіёнаў для абмеркавання напрацовак і цяжкасцяў бібліятэчнай працы. Таксама плануецца стварэнне рады па бібліятэчнай справе.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі