Мітрапаліт Кандрусевіч пра тэракт у Брусэлі: З Богам нельга жартаваць
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч у мінскай архікатэдры Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Вялікую пятніцу, 25 сакавіка, падчас літургіі Мукі Госпада, калі на пачатку служэння святары ляжаць перад алтаром тварам уніз, а вернікі моўчкі моляцца на каленя, нагадаў: «Цярпенні і смерць Езуса на Галгоце дапамагаюць нам лепей зразумець сапраўдны сэнс Вялікага посту».
«Сёння крыж часта становіцца нейкай забаўкай. Мы памятаем тэрарыстычныя акты ў Парыжы, калі загінула шмат людзей. Мы смуткуем і молімся. Молімся і цяпер – за ахвяр у Бруселі», – дадаў мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, паведамляе catholic.by.
Гаворачы аб тым, што сёння шмат дзе можна пабачыць прыклады нягоднага стаўлення да крыжа, арцыбіскуп распавёў, што ў тым жа Бруселі можна набыць скейтборд з выявай крыжа на верхняй частцы: “І на гэтым крыжы стаіць чалавек і ездзіць. З Богам нельга жартаваць! Бог скажа сваё слова, але скажа яго так моцна, што потым будзе позна”.
Біскуп Дзям’янка: Толькі ўкрыжаваная любоў мае сэнс
Біскуп Пінскі Антоній Дзям’янка падчас Імшы Пакуты Пана ў катэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Пінску, – адзінай у літургічным годзе, калі не служыцца Эўхарыстыя, а здзяйсняецца літургія Мукі Пана з адарацыяй святога Крыжа, – нагадаў, што «крыж для веруючых людзей – сімвал Любові».
«Якой жа вялікай павінна была быць моц укрыжаванай Любові, каб цалкам перамяніць сэнс крыжа! Да Хрыста гэта была прылада пакарання і смерці. Ад моманту смерці Хрыста крыж стаў знакам жыцця і Адкуплення”, – тлумачыў біскуп сабраным вернікам, дадаючы, што толькі “ахвярная, укрыжаваная любоў мае сэнс”.
На заканчэнне Літургіі Найсвяцейшы Сакрамэнт быў перанесены ў сімвалічную труну, ля якой вернікі змогуць адараваць яго да пачатку Пасхальнай вігіліі.
Біскуп Яшэўскі: Прызнаемся, што мы дзеці Укрыжаванага Бога
У магілёўскай катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава вернікі распачалі перажыванне Літургіі мукі Пана інсцэніраваным Крыжовым шляхам, які падрыхтавала моладзь парафіі пры падтрымцы манахіні сястры Веры MSW. Узначаліў Крыжовы шлях біскуп вікарый Аляксандр Яшэўскі SDB.
Пасля Крыжовага шляху адбылася літургія Мукі Пана, падчас якой біскуп нагадаў у гаміліі: «Крыж суправаджае нас ўсё жыццё, ад сакрамэнту хросту і да крыжа, які стаіць над магілай чалавека, нагадваючы аб яго існаванні. Таму мы прызнаемся, што мы дзеці Укрыжаванага Бога, які з любові да нас аддаў сваё жыццё».
Біскуп Станеўскі: Паверыць ва Укрыжаванага – паверыць у прысутнасць у свеце любові
У Лідзе ў касцёле Узвышэння Святога Крыжа Літургіі Мукі Пана, якую ўзначаліў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі, таксама папярэднічала набажэнства Крыжовага шляху.
У гаміліі іерарх падкрэсліў, што «паверыць ва Укрыжаванага – значыць паверыць, што ў свеце прысутная любоў, і што гэтая любоў мацнейшая за ўсялякае зло». «Чалавецтва на ўсёй зямлі, ад пачатку абрання ўласнага шляху, спазнае цярпенні, – дадаў біскуп Станеўскі, – але толькі мы, хрысціяне, можам перажыць іх разам з Сынам Божым».
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Ксёндз Барок — не экстрэміст! Заключэнне экспертаў. 23.04.2021 09:49
- Мітрапаліт Веніямін адказаў Паўлу Севярынцу пра бел-чырвона-белы сцяг 22.04.2021 17:12
- CК адкажа: ксёндз — экстрэміст, ці не? 21.04.2021 17:52
- Пуцяводныя нататкі: мінскія братчыкі здзейснілі падарожжа да святых мясцінаў Беларусі 21.04.2021 14:42
- Адкрыты набор на падрыхтоўчыя курсы для абітурыентаў Мінскай духоўнай семінарыі 20.04.2021 11:33
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)
- Біскуп Віцебскі: Мастацтва не дазваляе чалавеку стацца звыклым да прыгажосці наваколля (фотарэпартаж)
- «Школа нараджэння» прайшла ў Навагрудку (фотарэпартаж)