У Гродзенскім музеі гісторыі рэлігіі адкрылася выстава аб Вялікадні (відэа)
У Гродзенскім музеі гісторыі рэлігіі 25 сакавіка адбылося адкрыццё выставы, прысвечанай Вялікадню.
Традыцыйна выстава ладзіцца штогод, прэзентуючы наведвальнікам чарговыя экспанаты. Адкрыццё выставы ўпрыгожыў сваім спевам дзіцячы хор праваслаўнага Пакроўскага сабора. Ва ўрачыстым мерапрыемстве ўзялі ўдзел каталіцкія і праваслаўныя святары, а таксама майстры вышыўкі і гліняных вырабаў, паведамляе orthos.org.
Святары нагадалі прысутным гісторыю пакутаў і Таямніцу Уваскрасення Ісуса Хрыста, які памёр на крыжы дзеля збаўлення людзей і ўваскрос, каб абвесціць, што смерць пераможаная, падарыўшы надзею на жыццё вечнае ў Валадарстве Нябесным.
У гэтым годзе ў межах выставы ўпершыню выстаўляюцца комплекс “Крыжовы шлях”, харугвы ХХ стагоддзя, комплекс з літургічнымі прадметамі, каталіцкі арнат для здзяйснення таямніцы шлюбу, на якім вышыты пелікан, які сваёй крывёю корміць птушанятаў, – сімвал Эўхарыстыі і ахвярнай любові Хрыста да чалавека.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)