Папа Францішак: Адцягнем у бок камень, што замыкае нас у сабе

Папа, Вялікдзень
Увечары 26 сакавіка Папа Францішак за Велікоднай вігіляй у ватыканскай базыліцы ахрысціў пасла Паўднёвай Карэі ў Італіі і яго жонку, а таксама яшчэ 10 неафітаў з Італіі, Албаніі, Камеруна, Індыі і Кітая.

Цэнтральнае месца ў пасхальнай гаміліі пантыфіка занялі евангельскія жонкі-міраносіцы, а таксама апостал Пётр, якому спачатку словы пра Уваскрэсенне любага Настаўніка падаліся пустой надзеяй. «Устаўшы, ён пабег да магілы і вярнуўся адтуль ўзрушаным», – нагадаў Папа Францішак словы Пісання, падкрэсліўшы, што «Пётр абраў надзею». «Так і мы, падобна Пятру і жонкам-міраносіцам, не зможам знайсці жыццё, застаючыся сумнымі, пазбаўленымі надзеі і замкнёнымі ў саміх сабе. Адкрыем Госпаду нашыя запячатаныя грабніцы, каб у іх вайшоў Ісус і дараваў жыццё», — растлумачыў Папа, паведамляе Радыё Ватыкана.

«Першы камень, які трэба адкаціць сёння ноччу — гэта адсутнасць надзеі, якая замыкае нас у саміх сабе. Няхай пазбавіць нас Гасподзь ад гэтай жахлівай пасткі: ад хрысціянскага жыцця без надзеі, калі людзі жывуць так, быццам Гасподзь не ўваскрос, а цэнтрам жыцця з’яўляюцца нашыя праблемы», — абвесціў пантыфік.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі