У вызваленую ад ІДІЛ Пальміру пачалі прыбываць спецыялісты для ацэнкі страт

Пальмира

Сірыйскія ўрадавыя войскі 27 сакавіка прыступілі да зачысткі вуліц вызваленай ад баевікоў «Ісламскай дзяржавы» Пальміры – адыходзячыя джыхадысты пакінулі мноства мін і выбуховых прылад.

“Мы натхнёныя і шчаслівыя тым, што ўрадавым войскам Сірыі атрымалася вярнуць Пальміру і атрымаць перамогу над ІД, і цяпер яны могуць захаваць і абараніць гэты агульначалавечы культурны здабытак”, – выступіў з афіцыйнай заявай Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун, паведамляе euronews.com.

У Пальміру прыехалі першыя спецыялісты, якія прыступілі да ацэнкі ўрону, нанесенага за мінулы год гораду-музею. Тры значныя помнікі, якія ўваходзілі ў скарбніцу культурнай спадчыны чалавецтва, знішчаныя незваротна. Аднаўленне ацалелых помнікаў магчыма толькі пры ўдзеле і фінансаванні міжнароднай супольнасці.

Прэзідэнт Сірыі Башар Асад у тэлефоннай размове падзякаваў Уладзіміру Пуціну за дапамогу расійскай авіяцыі ў аперацыі па вызваленні старажытнага горада. У баях за Пальміру загінуў расійскі афіцэр – спецназавец-авіяналадчык.

Уладзімір Пуцін праінфармаваў генеральнага дырэктара ЮНЕСКА ў Расіі Ірыну Бокаву аб тым, што расійскі кантынгент мае намер удзельнічаць і ў размініраванні старажытнага горада.

Сірыйскі музейшчык: Мы чакалі горшага

“Мы, шчыра кажучы, чакалі горшага, улічваючы, якімі лютымі былі баі за вызваленне горада. Галоўнае, што гэты жах скончыўся, агульны выгляд Пальміры з паветра ўсяляе надзею”, – кажа кіраўнік дэпартамента старажытнасцяў і музеяў Сірыі Маамун Абдэль Керым.

Дапамогу сірыйскім калегам прапанаваў Генеральны дырэктар Эрмітажа Міхаіл Піятроўскі.

 

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі