Велікодныя паштоўкі беларускай эміграцыі

Рэлігія адыгрывала вялікую ролю ў жыцці беларускіх эмігрантаў ХХ стагоддзя. Дый самі храмы былі цэнтрам грамадскага жыцця беларусаў за мяжой, там праходзілі не толькі набажэнствы, але і шматлікія сустрэчы і нацыянальныя вечарыны.

Усе свае хваляванні, успаміны, спадзевы на вызваленне радзімы з-пад бальшавіцкага прыгнёту і вяртанне з-за мяжы дадому, прадстаўнікі беларускай дыяспары адлюстроўвалі ў сваёй творчасці, мастацтве.

У велікодны перыяд прапануем акунуцца ў свет беларускіх эмігранцкіх паштовак, прысвечаных Уваскрасенню Хрыста. Сабраныя тут паштоўкі паходзяць з Аўстраліі, Вялікабрытаніі, Канады, Нямеччыны і ЗША і былі надрукаваныя ў 1940-1950-я гады.

Выявы паштовак узятыя з 36 нумару “Запісаў Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва”, які быў выдадзены ў 2013 годзе.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі