Заснавальнік дабрачыннага праекта «Дабрыню рабі» прысвоіў грошы 29 арганізацый

Віцебскі гарадскі аддзел Следчага камітэта расследуе крымінальную справу ў дачыненні да заснавальніка і каардынатара дабрачыннага праекта «Дабрыню рабі» Дзяніса Тамашэвіча.

Як выяўлена следствам, 23-гадовы абвінавачаны адкрыў на сваё імя дабрачынны рахунак у віцебскім філіяле аднаго з беларускіх банкаў. Па электроннай пошце ён разаслаў арганізацыям Мінска і Віцебска лісты з просьбай аказаць спонсарскую дапамогу дзецям-сіротам, якія жывуць у дзіцячых дамах. Грошы, атрыманыя ад арганізацый, абвінавачаны здымаў з рахунку і распараджаўся імі сам.

Яму прад’яўленае абвінавачванне па ч.3 арт.209 (махлярства, здзейсненае ў буйным памеры) КК. Абвінавачаны змешчаны пад варту.

У СК Беларусі адзначылі, што Тамашэвіч выбіраў арганізацыі, выкарыстоўваючы даведнікі прадпрыемстваў і каталогі арганізацый у Беларусі. У следчыя органы ўжо звярнуліся 29 арганізацый, заснавальнікі якіх пацярпелі ад махляра. Высвятляюцца іншыя факты злачыннай дзейнасці заснавальніка дабрачыннага праекта «Дабрыню рабі».

Пацярпелых просяць звярнуцца ва ўпраўленне Следчага камітэта па Віцебскай вобласці па адрасе: Віцебск, праспект Маскоўскі, 51А (кантактны тэлефон 80212 46-21-48).

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі