Памёр апошнi Народны паэт Беларусі – Ніл Гілевіч
Апошні народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч памёр сёння, 29 сакавіка, у Мінску на 85-м годзе жыцця. Пра гэта паведамілі сваякі і сябры паэта.
Па словах паэта і барда Эдуарда Акуліна , Ніл Гілевіч пайшоў з жыцця каля сямі гадзін вечара.
Раніцай каля адзінаццаці гадзін яго забралі ў рэанімацыю, каб падтрымаць яго кропельніцай, у тры гадзіны дня яму стала зусім дрэнна і каля сямі вечара Гілевіч памёр. Апошні тыдзень жыцця паэт амаль не ўставаў, распавёў Акулін.
У апошнія гады паэт пакутаваў ад анкалагічнага захворвання.
Ніл Гілевіч быў паэтам, літаратуразнаўцам, перакладчыкам.
Ён быў апошнім з паэтаў, якія насілі званне Народнага (было прысвоена яму ў 1991 годзе). Гэтае званне мелі, акрамя Ніла Гілевіча, яшчэ сэм беларускіх паэтаў: Янка Купала, Якуб Колас, Пятрусь Броўка, Аркадзь Куляшоў, Максім Танк, Пімен Панчанка, Рыгор Барадулін, усе яны ўжо сышлі з жыцця.
Ніл Гілевіч нарадзіўся 30 верасня 1931 гады ў вёсцы Слабада Лагойскага раёна Мінскай вобласці.
Ён быў заслужаным дзеячам навукі БССР, уваходзіў у Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР, працаваў літаратурным кансультантам газеты “Звязда”, быў першым сакратаром праўлення Саюза пісьменнікаў БССР, меў шэраг узнагарод.
Па матэрыялах tut.bу
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Пачаўся міжнародны конкурс дзіцячых малюнкаў «Красота Божьего мира» 01.07.2022 12:06
- Вернікаў царквы «Новае Жыццё» просяць пацвердзіць, што яны па-ранейшаму ў царкве 01.07.2022 10:14
- У Маладзечне асвяцілі кафедральны сабор 01.07.2022 07:12
- Верш беларускага святара паслужыў тэкстам антываеннай “Балады аб вайне” 30.06.2022 17:12
- Пастар Ганчарэнка: Бог здольны здзейсніць эканамічныя і палітычныя цуды 30.06.2022 16:05
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)