Пазьняк: Няхай ахвяра Хрыста спрыяе свабодзе ў нашых душах

Пазьняк
Лідар Кансерватыўна-Хрысціянскай Партыі–БНФ (ПБНФ) Зянон Пазьняк, віншуючы чальцоў партыі і аднадумцаў з Вялікаднем, – “найвялікшым хрысьціянскім святам, якое нагадвае ўсім людзям пра Боскую прыроду Хрыста”, – падкрэслівае, што ў Беларусі гэтае свята  “заўсёды прыпадае на вясну, калі абуджаецца зямля, і жыццё набывае імпэт стварэння”.

“Вялікдзень – гэта заўсёды нагода задумацца над зместам Боскай Ахвяры, пра перамогу над цемрай і пра сэнс нашага існавання, бо мы бачым, як цемра Усходу і цемра Захаду вылезла на паверхню Зямлі і пачынае паміж барацьбу, каб уцягнуць у яе ўсіх людзей, разбурыць чалавецтва”, – гаворыцца ў віншаванні, паведамляе pieramoha.org.

“Няхай жа Вялікдзень і Ахвяра Хрыста на Крыжы дапаможа нам стаць відушчымі. Хай гэтае свята спрыяе свабодзе ў нашых душах, якая зробіць свабодным увесь народ”, – жадае вернікам Зянон Пазьняк.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі