У Беларусі зарэгістравалі дабрачынную місію адвентыстаў

адра

У 2016 годзе зарэгістраваная рэлігійная місія “Адвентысцкае агенцтва дапамогі і развіцця” АДРА “Рэспубліканскага рэлігійнага аб’яднання “Канферэнцыя цэркваў хрысціян адвентыстаў сёмага дня ў Рэспубліцы Беларусь”. Пра гэта распавёў Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Леанід Гуляка.

Паводле яго слоў, мэта місіі – распаўсюд і ажыццяўленне хрысціянскіх духоўных прынцыпаў аб міласэрнасці праз дабрачынную дзейнасць, перадае БелТА.

Гаворка ідзе аб аказанні матэрыяльнай дапамогі і маральнай падтрымкі людзям, якія найбольш жывуць у нястачы з прычыны бедстваў, катастроф, эканамічных крызісаў, а таксама адзінокім маці, шматдзетным сем’ям, дзецям, сіротам, маламаёмасным, інвалідам, пенсіянерам.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі