У Бухарэсце прайшоў шматтысячны Марш за жыццё (відэа)

У сталіцы Румыніі Бухарэсце 26 сакавіка прайшоў шматтысячны Марш за жыццё. Яго лозунгам было «За жыццё, за жанчын, за сям’ю!”.

Мерапрыемства было арганізавана па ініцыятыве Асацыяцыі студэнтаў за жыццё, паведамляе Trinitas TV.

Удзельнікі сустрэліся ў парку Яднання і прайшлі ў Моладзевы парк, дзе адбыўся канцэрт. Сярод удзельнікаў акцыі былі прадстаўнікі больш за 15 хрысціянскіх няўрадавых аб’яднанняў і арганізацый.

марш

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі