У Чырвоным касцёле будуць праводзіць «Вечары для закаханых»
У мінскім касцёле святых Сымона і Алены (Чырвоным) з 14 красавіка будуць рэгулярна праводзіцца «Вечары для закаханых». Усяго плануецца 9 вечароў. Пачатак у 19.00.
Да ўдзелу ў «Вечарах» запрашаюцца ўсе пары – тыя, хто сустракаюцца, маюць намер узяць шлюб альбо ўвогуле не задумваюцца аб перспектывах сваіх стасункаў, паведамляе catholic.by.
У «Вечарах» могуць браць удзел пары любой канфесійнай прыналежнасці.
Сустрэчы працягласцю 2-2,5 гадзіны будуць праводзіцца раз на тыдзень, удзел можа браць толькі пара закаханых.
Спікерамі сустрэчаў будуць выступаць сужэнская пара і святар. Асноўным метадам працы на «Вечарах» з’яўляецца праца закаханых толькі ўдваіх. Штуршком да яе з’яўляюцца ўступы і сведчанні сужэнскіх пар і святароў.
Запісацца на ўдзел у вечарах можна па нумарах (+375 29) 556 26 35, (+375 29) 140 84 56, (+375 29) 782 14 66.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)