Касцёл ва Уздзе, у якім хрысцілі бацьку Янкі Купалы, выстаўлены на аўкцыён
Уздзенскі райвыканкам выставіў на аўкцыён Крыжаўздзвіжанскі касцёл, пабудаваны ў 1798 годзе генералам Казімірам Завішам.
Электронныя таргі пройдуць 26 красавіка на пляцоўцы «БУТБ-Маёмасць», стартавы кошт гістарычнага будынка, – 13 тысч даляраў, паведамляе tut.by.
У 1843 годзе тут хрысцілі Дамініка Луцэвіча – бацьку Янкі Купалы. У савецкі час помнік неагатычнага стылю служыў раённым Домам культуры, якім фармальна застаецца да гэтага часу.
Касцёл аточаны каменнай агароджай з брамай. Агульная плошча памяшканняў без скляпоў складае 534 квадратных метра. У будынку ёсць электрычнасць, ацяпленне, водаправод і каналізацыя. Захавалася адрэстаўраваная агароджа з уязной брамай з бута і чырвонай цэглы, у апсідзе зараз размяшчаецца кацельня.
Будынак двухпавярховы – на першым паверсе размешчаныя глядзельная зала умяшчальнасцю 240 месцаў, гардэроб і складское памяшканне, на другім – фае і 7 рабочых кабінетаў. Разам з будынкам пакупніку адыдзе арандаваны на 99 гадоў зямельны ўчастак плошчай 0,3973 га.
Пераможца таргоў зможа адкрыць у былым касцёле кафэ, міні-гатэль, рэстаран альбо офісны асабняк.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Расійскі мітрапаліт заклікаў спыніць кровапраліццё на ўкраінскай зямлі пасля абстрэлу РФ 06.07.2022 09:25
- У Брэсце прайшоў маштабны крыжовы шлях 05.07.2022 19:50
- У Жыровічах асвяцілі самы вялікі ў Беларусі звон 05.07.2022 15:21
- Новы апостальскі ліст Папы: хопіць палемікі вакол літургіі 04.07.2022 14:33
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж 04.07.2022 10:22
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)