У Гродне адслужаць паніхіду па Ніле Гілевічы

Нил Гилевич
У Гродне ў праваслаўным кафедральным Пакроўскім саборы 1 красавіка ў 16.00 адбудзецца паніхіда на спачын душы Народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча.

Усе жадаючыя запрашаюцца на суместную малітву, паведамляе pokrovgrodno.org.

У Мінску развітанне з Народным паэтам Беларусі пройдзе з 11:00 да 13:00 1 красавіка ў  праваслаўным Петрапаўлаўскім саборы. Пра гэта Krynica.info паведаміла пісьменніца Галіна Каржанеўская.

А 13:00 у Петрапаўлаўскім саборы пачнецца пахавальная царкоўная служба. Пахаваюць Ніла Гілевіча на Кальварыйскіх могілках побач з жонкай.

Апошні Народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч памёр 29 сакавіка ў Мінску на 85-м годзе жыцця.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар МТС: +37529 566 45 53. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі