У Беларусі Велікодны панядзелак зноў зробяць выходным днём

вялікдзень 36

У Беларусі Велікодны панядзелак плануецца зноў зрабіць выходным днём. Адпаведны законапраект зараз знаходзіцца ў сярэдняй палаце беларускага парламенту, паведамляюць інфармацыйныя агенцтвы.

Пры распрацоўцы дакументу быў улічаны досвед, які быў скарыстаны пры ўвядзенні Закону аб альтэрнатыўнай службе, заяўляюць дэпутаты. У прыватнасці, жадаючыя не працаваць у Велікодны панядзелак павінныя будуць даказаць аддзелам па ідэалогіі шчырасць сваіх рэлігійных перакананняў і тое, што іх вера забараняе ім працаваць у гэты дзень.

Таксама на працягу наступных пяці дзён пасля Вялікадня яны будуць абавязаныя прадставіць па месцы працы даведку ад кіраўніка рэлігійнай супольнасці аб тым, што ў Велікодны панядзелак яны былі на набажэнстве. У адваротным выпадку іх чакае штраф за дармаедства ў памеры 2-5 базавых велічыняў, за паўторны і наступны такі выпадак – да 10 базавых велічыняў альбо адміністратыўны арышт тэрмінам на 15 сутак.

Чакаецца, што закон уступіць у моц 1 ліпеня 2017 года. Такім чынам, ужо з 2018 года ў Беларусі Велікодны панядзелак зноў будзе выходным днём.

Krynica.info віншуе чытачоў з 1 красавіка!

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі