Святар: Любоў Гілевіча да радзімы – тое, што не загіне ніколі (відэа)


У Гродне ў праваслаўным кафедральным Пакроўскім саборы 1 красавіка  адбылася паніхіда на спачын душы народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча.

Гродно, Гилевич
Набажэнства жалобы ўзначаліў настаяцель сабора протаіерэй Георгій Рой. За малітвай сабраліся гродзенскія пісьменнікі, гарадская інтэлігенцыя, моладзь.

Ніл Гілевіч памер вечарам 29 сакавіка на 85-м годзе жыцця. У Мінску развітанне з паэтам адбылося 1 красавіка ў Петрапаўлаўскім саборы, з якога пасля сканчэння Літургіі труну з целам пісьменніка вынеслі пад бела-чырвоны-белым сцягам. У Мінску паніхіда па Гілевічы прайшла пры вялікім сборы веруючай інтэлігенцыі.

Пісьменнік пахаваны на Кальварыйскіх могілках у Мінску.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар МТС: +37529 566 45 53. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі