У Беларусь вярнулася выданне Францішка Скарыны
У Беларусь з Вялікабрытаніі 29 сакавіка вярнулася выданне Францішка Скарыны – няпоўны асобнік “Першай кнігі Царстваў”, выдадзенай беларускім першадрукаром у Празе ў 1518 годзе.
Кніга – у лічбавым варыянце – бясплатна перададзеная Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі Траецкім Каледжам брытанскага Кембрыджскага ўніверсітэта, што сталася магчымым у выніку працяглых перамоваў з універсітэтам міністэрства замежных справаў Беларусі і беларускай амбасады ў Вялікабрытаніі пры ўдзеле намесніка дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Алеся Сушы, які распавядае пра гэта ў сацыяльных сетках.
Сёння вядуцца перамовы аб магчымасці і ўмовах атрымання “Першай кнігі Царстваў” для часовага экспанавання ў Музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
З прыблізна 500 вядомых асобнікаў выданняў Скарыны толькі 10 захоўваюцца ў Беларусі.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)