Аляксей Шчадроў: уладам сельсавету не падабаецца, што ў прытулку жыве “зброд”

Старшыня сельсавету і ўчастковы міліцыянт наведалі дабрачынны прытулак у вёсцы Аляксандраўка Шчучынскага раёну, арганізаваны каталіцкім вернікам Аляксеем Шчадровым.

На гэты раз іх цікавіла, на якіх правах і падставах у прытулку жывуць людзі, якія вызваліліся з месцаў зняволення і якім няма дзе жыць. “Прычапіліся да гэтага. А чаму яны жывуць? А чаму ты іх прымаеш?” – адзначыў Аляксей Шчадроў у каментары прэс-службе БХД.

На просьбу ж аднаго з былых зняволеных дапамагчы яму, прадстаўнікі ўладаў заявілі, што не будуць гэтага рабіць дый дапамагчы, маўляў, няма як.

28 сакавіка заснавальніка прытулку з гэтай жа прычыны выклікалі ў сельсавет. Тады ўчастковы заявіў, што былыя зняволеныя могуць і скрасці што-небудзь, і забіць каго-небудзь. “Няхай у цябе бабулькі і дзядулькі знаходзяцца, а не такі зброд”, – перадаў словы міліцыянта Аляксей Шчадроў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі