Актывісты Маладзечна супраць неэкалагічных свінакомплексаў
У Маладзечне прайшоў круглы стол з удзелам актывістаў палітычных і грамадскіх арганізацый, на якім ўдзельнікі выказалі свае адзінагалоснае абурэнне будаўніцтвам свінакомплексу на 100 тысяч галоў у раёне вёскі Соўлава Маладзечанскага раёна.
У мерапрыемстве ўзялі ўдзел эксперт-эколаг Уладзіслаў Юркоў, прадстаўнік ПЦ “Вясна” Алесь Капуцкі, каардынатары БХД Павел Пракаповіч і Раман Ганчароў, прадстаўнік руху “Экалагічны Пошуг” Павел Сяргей, прадстаўніца БСДП (Грамада) Нэлі Шлойда, прадстаўнік АГП Генадзь Фарына ды іншыя, паведамілі ў БХД.
Нягледзячы на шматлікія пратэсты грамадзян, будаўніцтва свінакомплекса ў сваім “эканамічным” варыянце не прыпыняецца і пагражае стаць экалагічнай праблемай для рэгіёна, вядомага сваімі некранутымі краявідамі і культурніцкімі мерапрыемствамі.
Як адзначыў каардынатар БХД па Мінскай вобласці Павел Пракаповіч: “Свінакомплекс сам па сабе – справа нядрэнная, але мы павінны забяспечыць экалагічную бяспеку. У Еўропе даўно ўжо адмовіліся ад практыкі будаўніцтва вялікіх свінакомплексаў, бо гэта пагражае сур’ёзнымі экалагічнымі наступствамі. Лепш бы пабудавалі 2 ці 3 свінакомплексы з найноўшымі тэхналогіямі, хай і дарагія, але якія б забяспечылі ўстойлівае развіцце рэгіёна. Прапанаваны праект распрацаваны выключна з інтарэсаў інвестара, экалагічная частка выдаткаў абсалютна недастатковая. Чаму ўлады дазволілі будаваць гэткага монстра ў адным з прыгажэйшых рэгіёнаў Беларусі і не патрабуюць ад інвестараў больш экалагічных варыянтаў? У пагоне за фінансавай выгодай беларускія ўлады гатовыя нішчыць навакольнае асяроддзе і здароўе грамадзян”.
Актывісты пагадзіліся каардынаваць працу па праблеме будаўніцтва неэкалагічнага свінакомплекса.
Нагадаем, 9 сакавіка Маладзечанскі райвыканкам прыняў рашэнне № 173 “Аб дазволе будаўніцтва аб’екта”, згодна з якім кампаніі “Велес-Міт” дазваляецца будаваць свінакомплекс на 100 тысяч галоў у год у раёне вёскі Соўлава Маладзечанскага раёна.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)