Клуб “Крыніца валанцёраў” запрашае на сустрэчу па працы з дзецьмі з прытулкаў

valancery

6 красавіка клуб “Крыніца валанцёраў” на базе партала “Krynica.info” запрашае на першую сустрэчу, тэма якой — “Азы валанцёрства. Дзеці”.

На сустрэчы вернікі розных канфесій — праваслаўныя, каталікі, пратэстанты — падзеляцца практычным досведам працы з дзецьмі з прытулкаў, дзіцячых рэабілітацыйных цэнтраў. Валанцёры даведаюцца пра новыя формы працы з дзецьмі, пагуляюць у гульні, якія пасля можна будзе выкарыстоўваць у сваёй працы. Сацыяльны педагог, супрацоўнік аднаго з дзіцячых прытулкаў у Мінску Анастасія Духовіч раскажа пра псіхалогію дзяцей з прытулку і звярне ўвагу на памылкі, якія дапускаюць валанцёры ў сваёй працы.

У Мінску існуюць дзясяткі валанцёрскіх арганізацый – універсітэцкія, грамадскія, рэлігійныя, аматарскія… Клуб “Крыніца валанцёраў” прапаноўвае аб’ядноўваць валанцёраў нягледзячы на тое, да якой арганізацыі яны належаць, каб агульнымі высілкамі спрычыняцца да сумесных акцый, паходаў у прытулкі.

Сустрэча пройдзе 2 красавіка а 19 гадзіне ў кавярні “У Марфы” па адрасе Бельскага, 15 (ст.метро Спартыўная). Уваход вольны.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі