Нагорны Карабах: канфлікт працягваецца, колькасць ахвяр расце

Карабах

Падчас узброенага канфлікту ў Нагорным Карабаху ў ноч на 5 красавіка, па дадзеных міністэрства абароны Азербайджана, загінулі да 16 азербайджанскіх і 70 армянскіх салдат, знішчана да 20 адзінак армянскай ваеннай тэхнікі. Таксама Азербайджан паведамляе аб знішчэнні буйной базы армянскіх узброеных сілаў у Магадызе.

Напярэдадні Армія абароны непрызнанай Нагорна-Карабахскай рэспублікі паведамляла пра страты ў перыяд з 2 красавіка 20 вайскоўцаў і 70 параненых, а таксама аб гібелі 5 мірных жыхароў, адначасова інфармуючы аб дзясятках загінуўшых з азербайджанскага боку і аб знішчэнні двух азербайджанскіх верталётаў, 20 танкаў, шасці беспілотнікаў , пяці БМП і адной ўстаноўкі «Град», паведамляе ria.ru.

Азербайджанскія СМІ паведамляюць аб абстрэлах армянскімі вайскоўцамі населеных пунктаў на мяжы Нагорнага Карабаху. Па дадзеных азербайджанскіх ваенных, за мінулыя суткі армяне некалькі разоў парушалі рэжым спынення агню.

Прэс-служба Арміі абароны непрызнанай НКР паведамляе аб абстрэлах Азербайджанам мірных паселішчаў і ваенных пунктаў.

Арменія абвінаваціла азербайджанскае войска ў выкарыстанні рэактыўных установак «Смерч».

Пра абвастрэнне канфлікту ў Нагорным Карабаху улады дзвюх дзяржаў заявілі раніцай 2 красавіка. У рэгіёне працягваюцца актыўныя ваенныя дзеянні, хоць абодва бакі аб’яўляюць аб спыненні агню ў рэгіёне.

Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун заклікаў да неадкладнага спынення агню ў рэгіёне.

Канфлікт у Нагорным Карабаху пачаўся ў 1988 годзе, калі Нагорна-Карабахская аўтаномная вобласць, у якой жывуць, у асноўным, армяне, заявіла аб выхадзе з Азербайджанскай ССР.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі