У мінскую школу на ўрокі прыйшлі ўзброеныя казакі

Город без наркотиков

У праваслаўных класах мінскай СШ № 44 з удзелам кіраўніка Міжнароднага дабрачыннага грамадскага аб’яднання «Горад без наркотыкаў» Пятра Шапко і прадстаўнікоў мінскага казацтва 1 красавіка прайшлі ўрокі мужнасці і гераізму, падчас якіх тэма патрыятызму для беларускіх школьнікаў ілюстравалі апавяданнямі аб мужнасці рускіх палкаводцаў.

Госці распавялі дзецям пра Дзмітрыя Данскога, Суворава, Ушакова і Кутузава, аб абароне запарожскімі казакамі Азова, паведамляе sobor.by.

Казакі дазволілі хлопчыкам у канцы гутаркі патрымаць у руках сапраўдную зброю.

Каманда валанцёраў аб’яднання «Горад без наркотыкаў» вядзе пастаянную асветніцкую работу сярод моладзі, арганізуе летнія ваенна-патрыятычныя лагеры, праводзіць спартыўныя мерапрыемствы.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі