Беларускія абшчыны адвентыстаў заклікалі ўвесці ўласныя сайты

адвентысты

15 сакавіка ў Мінску адбылася нарада аддзела інфармацыі і медыя-служэння Беларускага ўніёну цэркваў адвентыстаў Сёмага дня (БУЦ). На сустрэчы прысутнічалі адміністрацыйны памочнік прэзідэнта Еўра-Азіяцкага дывізіёна, дырэктар аддзела інфармацыі ЕАД І. Астроўскі і яго памочнік Мар’ян Максімчук, адказны за развіццё інтэрнэт-праектаў. Таксама на нараду былі запрошаны ўсе ўдзельнікі гэтага аддзела, адміністратары царкоўных сайтаў і тыя, хто зацікаўлены ў развіцці інтэрнет-евангелізму ў БУЦ.

І. Астроўскі адзначыў, што сёння ў свеце смартфонаў больш, чым насельніцтва і сучасны чалавек часта не можа пражыць і дня без выкарыстання інтэрнэту. Таму вельмі важна кожнай адвентысцкай суполцы мець свой уласны сайт, каб людзі маглі яе лёгка знайсці або пазнаёміцца ​​з веравучэннем і ладам жыцця. Калі раней было важна, каб на малітоўным доме была адпаведная шыльда, якая сведчыць аб ідэнтычнасці абшчыны, то сёння проста неабходна, каб кожная абшчына мела свой уласны сайт у грамадстве, якое жыве ў віртуальнай прасторы, паведамляе Adventist.by.

Мар’ян Максімчук прапанаваў эфектыўныя спосабы, як пазбегнуць распаўсюджаных памылак, якія робяць карыстальнікаў сусветнай сеткі ўразлівымі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі