У Баранавічах пройдзе сустрэча маладых манахаў і манахіняў
У Баранавічах ў доме сясцёр місіянерак Святой Сям’і 12-13 красавіка адбудзецца І Усебеларуская сустрэча маладых каталіцкіх манахаў і манахіняў пад дэвізам «Кансэкраванае жыццё і выклікі сучаснага свету».
На сустрэчу запрашаюцца манахіні і манахіні, якія склалі манаскія шлюбы цягам апошніх пяці гадоў, а таксама узростам да 37-і гадоў. Арганізатарам сустрэчы выступіла Аб’яднанне вышэйшых настаяцеляў, дэлегатаў і прадстаўнікоў мужчынскіх і жаночых манаскіх інстытутаў і таварыстваў апостальскага жыцця ў Беларусі.
Удзел у сустрэчы (пражыванне, харчаванне) каштуе 10 еўра. Тыя, каму больш зручна, могуць прыехаць на дзень раней, папярэдзіўшы арганізатараў. Падрабязную праграму сустрэчы можна пабачыць тут.
Падрабязнасці можна высветліць па нумарах +375 33 612 93 33+375 33 612 93 33 (а. Андрэй Юхневіч ОМІ) і +375 29 658 18 59+375 29 658 18 59 (с. Міхаліна Маркевіч ОР).
11-14 красавіка ў Баранавічах у кляштары манахаў-вербістаў пройдзе агульнабеларуская фармацыйная сустрэча святароў, якія атрымалі прэзбітэрскае пасвячэнне ў апошнія пяць гадоў. На гэтую сустрэчу запрашаюцца таксама ўсе святары Гродзенскай дыяцэзіі, якія перажываюць фармацыю да 10 гадоў святарства ўключна.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)