Змены ў закон: цяжкіх дзяцей могуць паставіць на ўлік з 10 гадоў

шуневич

МУС Беларусі прапануе пачынаць прафілактычную працу з цяжкімі дзецьмі з 10 гадоў і ўнесці адпаведныя папраўкі ў закон «Аб асновах сістэмы прафілактыкі безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх». 5 сакавіка на сесіі дэпутаты прагаласавалі за гэтыя папраўкі ў першым чытанні.

Міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч прадставіў змены ў закон. Ён адзначыў, што гэта неабходна ў прафілактычных мэтах і дазволіць сканцэнтраваць працу на цяжкіх падлетках, перавыхаваць іх, каб прадухіліць іх трапленне ў папраўчую ўстанову.

Паводле паправак, на ўлік у камісію па справах непаўналетніх змогуць ставіць дзяцей не ў 11 гадоў, як цяпер, а ў дзесяць.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі