У Брэсце чалавек з сіндромам Даўна адаптававаўся праз служэнне ў алтары

Сергей Якимук
У Брэсце чальцом парафіі святых братоў Пятра і Андрэя Грэка-Каталіцкай Царквы з’яўляецца Сяргей Якімук з сіндромам Даўна, які не толькі рэгулярна наведвае богаслужбы, але і прыслугоўвае ў алтары падчас Літургіі. Настаяцель парафіі а. Ігар Кандрацьеў называе яго самым адказным з парафіянаў.

Дваццаць гадоў таму, калі брэсцскія вернікі пачалі адраджаць рэлігійнае жыццё і ствараць парафію, Сяргей Якімук пасябраваў са святаром а. Андрэем Кратом, які сёння служыць у Гродні, а тады быў проста студэнтам. Сяргей дапамагаў а. андрэю будаваць Душпастырскі цэнтр, начаў наведваць богаслужбы, выконваць нескладаныя літургічныя дзеянні – трымаць свечкі, раздаваць асвечаны хлеб, паведамляе Радыё Рацыя.

Рэдактар газеты “Царква” Ігар Бараноўскі распавядае, што адносіны паміж Сяргеем Якімуком і парафіянамі развіваліся “у рэчышчы ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва, – на прыкладзе Сяргея вернікі вучыліся з цярпеннем ставіцца да “іншых” людзей, а Сяргей у іх атачэнні пачаў выразней прамаўляць словы і разгорнута выказваць думкі”.

“Хочацца верыць, што яму дапамог Святы Дух, што гэта такі цуд, але, цалкам магчыма, што ён проста ўвайшоў у той асяродак, дзе яго прынялі, дзе яго палюбілі, а ён палюбіў у адказ”, – дадае а. Ігар Кандрацьеў.

46-гадовы Сяргей жыве з маці 1932 года нараджэння, весці хатнюю гаспадарку дапамагае старэйшая сястра.

Некалькі гадоў таму маці ўладкавала Сяргея ў тэрытарыяльны цэнтр сацыльнага абслугоўвання насельніцтва, куды ён дагэтуль ходзіць штодня, называючы свой занятак “працай”. Раней у Цэнтры рэалізоўвалася спонсарская праграма, у межах якой людзям з інваліднасцю, занятым у працоўных майстэрнях, плацілі невялікі заробак. Цяпер праграма скончылася, але інваліды ўсё адно “працуюць”: шыюць, малююць, “тое, што ў дзіцячым садку”, – удакладняе маці Сяргея.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі