У сталіцы Сербіі прайшоў хрэсны ход за забарону абортаў
У цэнтры сталіцы Сербіі — Бялградзе — 7 красавіка, у свята Дабравешчання ў праваслаўнай традыцыі, прайшоў хрэсны ход за забарону абортаў, ініцыятарам якога выступіў Патрыярх Сербскі Ірыней.
Удзельнікі ходу тры разы абышлі Скупшчыуы — парламент Сербіі, пасля чаго арганізатар акцыі, лідар сербскага каардынацыйнага цэнтра Міжнароднага руху ў абарону дзяцей да нараджэння «За жыццё» Радойка Любічыч, уручыў петыцыю на імя старшыні Скупшчыны аб неабходнасці забароны абортаў у краіне, паведамляе sobor.by.
У гэты ж дзень у Сербскай акадэміі навук адкрылася навуковая канферэнцыя «Нараджальнасць або смерць Сербіі».
У Варшаве пратэставалі супраць ўзмацнення жорсткасці антыабортнага заканадаўства
У Варшаве каля будынка Сойма 3 красавіка прайшла акцыя пратэсту супраць патэнцыйнага ўзмацнення жорсткасці антыабортнага заканадаўства. Удзел у акцыі, арганізаванай партыяй «Разам», прынялі больш за дзве тысячы чалавек, паведамляе rdc.pl.Акцыі прайшлі таксама ў іншых гарадах.
Сёння праект аб узмацненні жорсткасці заканадаўства адносна абортаў, падрыхтаваны структурамі пралайф-руху, знаходзіцца на разглядзе ў Сойме. Разам з заканадаўчым праектам пралайферы падалі прашэнне аб рэгістрацыі камітэта антыабортнага руху. Для таго, каб такая структура была зарэгістраваная, неабходна сабраць сто тысяч подпісаў.
Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Польшчы выступіла з заявай, у якой кажа аб нязгодзе з любымі кампраміснымі рашэннямі адносна абортаў, бо жыццё чалавека абаронена запаведдзю «Не забі!» ад моманту нараджэння.
Старшыня польскай кансерватыўнай палітычнай партыі «Права і Справядлівасць» (ПіС) Яраслаў Качыньскі абвясціў пра сваю падтрымку ініцыятывы пралайфераў. Таксама ў абарону права на жыццё ненароджаных дзяцей выказалася прэм’ер Польшчы ад ПіС Беата Шыдла.
У Паўночнай Ірландыі прысуд дзяўчыне, якая здзейсніла аборт, палярызаваў грамадскасць
У Паўночнай Ірландыі дзяўчыну прысудзілі да трох месяцаў умоўнага зняволення за ўчыненне медыкаментознага аборту.
Дзяўчына зацяжарыла ў 19 гадоў і, не жадаючы нараджаць дзіця, купіла ў інтэрнэце абартыўныя таблеткі, а затым паклала абартаваны плод у пластыкавы пакет і аднесла на сметнік, дзе яго знайшлі суседзі, якія паведамілі аб сваёй знаходцы ў паліцыю. Узрост дзіцяці складаў ад 10 да 12 тыдняў, паведамляе брытанская газета «The Tablet».
Грамадскасць Ольстэра падзялілася ў ацэнцы гэтага прысуду. У той час як дырэктар мясцовага аддзялення «Міжнароднай амністыі» Патрык Карыган заяўляе, што гэты выпадак паказвае, што заканадаўчы забарона абортаў не перашкаджае жанчынам імкнуцца зрабіць аборт, актывісты руху «Пра-лайф» патрабуюць перагляду прысуду, палічыўшы яго занадта мяккім. Так, Бернадэт Сміт лічыць, што гэтак паблажлівы прысуд можа стварыць «небяспечны прэцэдэнт».
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Гродзенская радзільня перастала рабіць аборты 14.12.2019 03:55
- Пратэсты ў Мінску: хрысціяне і незалежнасць 10.12.2019 00:26
- Літургіі на беларускай мове ў праваслаўных храмах Беларусі ў снежні 04.12.2019 00:21
- Севярынец: 7 снежня — плошча Каліноўскага 03.12.2019 22:13
- У чаканні не стаць “пачакунамі” 02.12.2019 09:24
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)
- Біскуп Віцебскі: Мастацтва не дазваляе чалавеку стацца звыклым да прыгажосці наваколля (фотарэпартаж)
- «Школа нараджэння» прайшла ў Навагрудку (фотарэпартаж)
- Будслаў-2018: знічкі пад дажджом (фотарэпартаж)
- У Мінску больш за 100 дзяцей прынялі першую камунію ў Чырвоным касцёле (фотарэпартаж)