З Чарнагорыі выслалі сем грамадзян Беларусі – членаў секты “Аум Сінрыкё»
Улады Чарнагорыі выслалі з краіны 58 замежнікаў, якія падазраваюцца ў членстве ў «Аум Сінрыкё». Сямёра з іх – беларусы.
Яшчэ чацвёра высланых – японцы, 43 – расейцы, трое – украінцы, адзін – з Узбекістана. Усе яны жылі ў арандаванай імі гасцініцы, гаворыцца ў заяве міністэрства ўнутраных спраў Чарнагорыі, паведамляе ВВС .
У Расіі ў пачатку красавіка праваахоўныя органы правялі ператрусы ў 25 памяшканнях, як мяркуецца звязаных з «Аум Сінрыкё». Нягледзячы на тое, што секта забароненая ў Расеі, пракуратура сцвярджае, што ў краіне можа быць да 30 тысяч яе членаў, акрамя таго, сектанцкая групоўка актыўна збірае ахвяраванні. У Маскве і Пецярбургу былі затрыманыя і дапытаныя каля 30 чалавек, аднак затрыманых адпусцілі, бо тыя змаглі запэўніць, што займаліся ёгай. Аднак шэраг экспертаў паказваюць, што адэпты гэтай секты часта маскіруюць сваю дзейнасць пад іншыя заняткі, у тым ліку клубы каратэ і ёгі.
У кастрычніку супраць шэрагу меркаваных структур “Аум Сінрыкё” была ўзбуджаная крымінальная справа па факце «стварэння некамерцыйнай арганізацыі, якая робіць замах на асобу і правы грамадзян».
«Аум Сінрыкё» ( «Алеф») была ўключана ў спіс тэрарыстычных арганізацый, а яе дзейнасць забаронена на тэрыторыі многіх краін пасля таго, як у 1995 году створаная ў Японіі секта арганізавала тэракт з ужываннем атрутнага газу ў такійскім метро. Тады загінулі 13 чалавек, каля 6 тысяч пацярпелі.
«Аум Сінрыкё» перакладаецца як «Вышэйшая ісціна» або «Вучэнне ісціны». Секта ўзнікла ў 1980-х гадах. Першапачаткова яе эклектычная вучэнне сумяшчала прынцыпы будызму і індуізму, а затым ўключыла ў сябе апакаліптычныя хрысціянскія прароцтвы.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)