Эксперт: у Беларусі «Аум Сінрыкё» не актыўная ўжо 15-20 гадоў

аум

«Аум Сінрыкё» з Беларусі дзейнічала ў пачатку 1990-х гадоў. Пасля гэтага ніякіх дакументальных сведчанняў таго, што арганізацыя існуе ў краіне, няма. Пра гэта ў каментары Krynica.info заявіў загадчык кафедры апалагетыкі Мінскай духоўнай акадэміі, кіраўнік Інфармацыйна-кансультатыўнага цэнтра імя прападобнага Іосіфа Волацкага, які займаецца праблемамі нетрадыцыйнай рэлігійнасці, Уладзімір Марціновіч.

Што тычыцца інфармацыі аб тым, што з Чарнагорыі былі высланы сем грамадзян Беларусі – членаў «Аум Сінрыкё», дык, адзначыў Уладзімір Марціновіч, гаварыць пра гэта рана, пакуль няма сур’ёзных матэрыялаў і дакументаў, якія пацвярджаюць, што высланыя беларусы – сапраўды члены «Аум Сінрыкё».

«Калі ўсе сямёра ўсё ж з’яўляюцца членамі гэтай секты, то гэта нічога не кажа пра ступень яе актывізацыі ў Беларусі. Яны маглі з’ехаць у Чарнагорыю як раз такі з-за таго, што ў Беларусі ім стала нецікава. Іх з’яўленне у Чарнагорыі само па сабе яшчэ ні пра што не кажа. Трэба глядзець на дакументы », – сказаў эксперт.

Аднак, паводле яго слоў, нельга выключаць, што «Аум Сінрыкё» магла дзейнічаць у Беларусі пад прыкрыццём якой-небудзь іншай арганізацыі. «Калі гэта сапраўды члены «Аум Сінрыкё» і яны нам, спецыялістам, да гэтага часу не аб’яўляліся за апошнія 15-20 гадоў у традыцыйных для сябе формах, то ўзнікае пытанне, пад шырмай якой арганізацыі яны дзейнічалі ў Беларусі? Цалкам можа быць, што спецыялістам вядомая якая-небудзь арганізацыя ў Беларусі, якая на самой справе з’яўляецца «Аум Сінрыкё», але маскіруецца пад іншую групу. І ў гэтым выпадку можна было б вельмі шмат расказаць пра яе працы. Аднак для гэтага зноў жа трэба мець доступ да дакументаў справы, якой у Праваслаўнай Царквы па цалкам зразумелых прычынах няма», – лічыць Уладзімір Марціновіч.

Пры гэтым суразмоўца адзначыў, што ў Японіі «Аум Сінрыкё» адчувае сябе «дастаткова добра». «Яны афіцыйна зарэгістраваныя, спакойна дзейнічаюць (пад наглядам, вядома ж, японскіх спецслужбаў), але ніякіх праблем гадоў 20 ужо не ствараюць. Таму, нават калі гэта будзе «Аум Сінрыкё», трэба яшчэ даказаць, што яны ўяўляюць нейкую небяспеку для Беларусі. Арганізацыі змяняюцца. Таму сам факт таго, што гэта «Аум Сінрыкё», калі гэта даказальна, яшчэ нічога нам не кажа пра тое, што яны ўяўляюць небяспеку. Высвятленне гэтага пытання патрабуе дадатковага аналізу групы», – падкрэсліў эксперт.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі