Каталікоў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі запрашаюць навучыцца быць валанцёрамі

Каритас

Супрацоўнікі “Карытас” Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі запрашаюць усіх жадаючых з парафіяў рэгіёна стаць слухачамі семінараў па валанцёрству, якія пройдуць з 15 па 17 і з 17 па 19 красавіка.

Семінар, які пройдзе ў Дзіцячым дабрачынным сацыяльна-рэабілітацыйным цэнтры “Карытас” у вёсцы Ляскоўцы пад Мінскам (вул. “Карытас”, 1), правядуць інструктары-адмыслоўцы з Мальтыйскай службы дапамогі, паведамляе caritas-minsk.by.

Кола тэмаў семінара: панятак “валанцёр”, сацыяльны падмурак валанцёрскай дзейнасці, азы хатняга дагляду за пажылымі і самотнымі людзьмі з дапамогай сваякоў і суседзяў, аказанне першай дапамогі ў штодзённым жыцці і ў надзвычайных сітуацыях, магчымасці працы з дзецьмі і падлеткамі.

За дадатковай інфармацыяй можна звярнуцца па нумары +375 29 184 22 84 альбо на эл. пошту caritas@caritas-minsk.by.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі