Беларускія маці не будуць дармаедамі, пакуль іх дзецям не споўніцца 10 гадоў

family

У дэкрэт прэзідэнта № 3 ад 2 красавіка 2015 года “Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства” будуць унесены змены. Пра гэта ў інтэрв’ю тэлеканалу АНТ паведаміў міністр па падатках і зборах Сяргей Налівайка.

Так, непрацуючыя мамы атрымаюць магчымасць не плаціць збор, пакуль дзіцяці не споўніцца 10 гадоў замест ранейшых сямі. Таксама Мясцовыя Саветы дэпутатаў змогуць вызваляць ад збору і ў выпадку цяжкай фінансавай сітуацыі ў сям’і.

Міністр параіў беларусам не купляць у расійскіх фірмаў падробленыя даведкі аб тым, што чалавек працаваў за мяжой. Паводле яго слоў, дастаткова мер і сродкаў для выяўлення такога роду ашуканцаў і ў бліжэйшы час такія схемы будуць перакрытыя на 100%.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі