Праваслаўная Царква Румыніі заклікала галасаваць за тых, хто падтрымлівае жыццё і традыцыйную сям’ю

romania

Сінод Румынскай Праваслаўнай Царквы Напярэдадні мясцовых і парламенцкіх выбараў 2016 года выступіў з афіцыйнай заявай, у якой заклікаў грамадзян падтрымаць тых кандыдатаў, якія праяўляюць веру ў Бога і адказнасць перад грамадствам, абараняюць і падтрымліваюць годнасць чалавечага жыцця, традыцыйную сям’ю, маральную і духоўную школьную адукацыю .

Пры гэтым Сінод адзначыў, што не падтрымлівае ні адну з партый і ні адну палітычную ідэалогію і заклікаў святароў захоўваць нейтралітэт у выбарных кампаніях у зносінах з прыхаджанамі, паведамляе patriarhia.ro.

Святарам удзельнічаць у выбарчай кампаніі Сінод дазволіў толькі ў выключных выпадках і ў якасці незалежных кандыдатаў на мясцовых выбарах на пасады мясцовых або раённых дарадцаў з пісьмовага бласлаўлення іх епіскапаў. Яны павінны ўстрымлівацца ад літургічнага служэння на працягу ўсёй кампаніі і не павінны выкарыстоўваць месцы набажэнства для агітацыі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі