Ахвярамі пажару ў індуісцкім храме сталі 100 чалавек

Керала, пожар
У індуісцкім храме Путынгал у горадзе Паравур ў штаце Керала на паўднёвым захадзе Індыі 9 красавіка падчас скаплення вернікаў у святыні вернікаў выбухнуў склад піратэхнікі, якую планавалася выкарыстаць на бліжэйшым свяце.

Больш за 100 чалавек загінулі ў выніку пажару, яшчэ каля 350 чалавек пацярпелі, з апёкамі рознай ступені цяжкасці, у т.л., у крытычным стане, іх дастаўляюць у дзяржаўны медыцынскі каледж у Трывандрам – сталіцу штата Керала, паведамляе indianexpress.com.

Некаторыя ахвяры абгарэлі настолькі, што апазнаць іх можна будзе толькі па ДНК.

У момант узгарання на пляцоўцы ля храма сабраліся 15 тысяч чалавек, каб узяць удзел у рэлігійных святкаваннях.

У выніку запускаў феерверкаў загарэліся штучныя кветкавыя гірлянды, пасля агонь перакінуўся на ўнутранае ўбранне храма. Некалькі жарынак трапілі на падрыхтаваныя для наступнага запуску феерверкі, пасля чаго спыніць пажар ужо не было магчыма.

Па традыцыі, мясцовыя супольнасці спаборнічаюць, хто запусціць больш рознакаляровых агнёў ў начное неба.

Храм цалкам разбураны. За расследаваннем прычынаў трагедыі сочыць міністр унутраных справаў штата Рамеш Чэнітала. Прэм’ер-міністр Індыі Нарэнда Модзі выехаў на месца пажару.

Ужо зараз вядома, што гутарка ідзе пра парушэнне забароны на правядзенне шоў феерверкаў ля сценаў пабудоваў. У дачыненні да адміністрацыі храма і арганізатараў запуску феерверкаў ўзбуджаная крымінальная справа.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі