У Бабруйску актывісты БХД збіраюць подпісы у абарону жыцця

У Бабруйску 10 красавіка актывісты Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі збіралі ля мясцовай каталіцкай парафіі подпісы ў падтрымку кампаніі «У абарону жыцця», паведаміла прэсавай службе БХД каардынатар аргкамітэту па Магілёўскай вобласці Таісія Кабанчук.

Таксама адбылася раздача друкаваных матэрыялаў на пралайф-тэматыку.

А Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты Бабруйску працягваюць збор подпісаў па праблемах «Рэформы сістэмы адукацыі» і «Паляпшэння якасці медыцынскага абслугоўвання». «Для жыхароў нашай акругі праблема медыцынскага абслугоўвання актуальная, таму яны з радасцю ставілі подпісы і пераконвалі сваіх суседзяў. Некалькі жыхароў зацікавіліся дзейнасцю МХД і былі жадаючыя дапамагчы ў зборы подпісаў», — адзначыў актывіст Арсень Чыгір.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі