У Мінску адбудзецца вечар памяці ахвяр сталінскіх дэпартацый

deportation-1944-stalin

У Мінску 12 красавіка а 18:00 на сядзібе БНФ (Чарнышэўскага, 3) адбудзецца вечар памяці «Клянуся і сведчу», прысвечаны ахвярам Дэпартацыі 1940-1941 і 1951 гадоў.

Гэта будзе спроба аб’яднаць творы рэпрэсаваных Сяргея Грахоўскага, Ларысы Геніюш, выступы гісторыкаў Ігара Кузняцова, Ігара Мельнікава, сведчанні, відэесведчанні дэпартаваных і іх родных , выступы Валерыя Мазынскага, выступы бардаў, у тым ліку Аляксея Галіча і г.д.

«Я бачыў усё і ўсё перажыў. Лёс злітаваўся і наканаваў мне жывым выйсці з пекла і стаць Сведкам на Судзе Гісторыі. Я памятаю сотні прозвішчаў, імёнаў і абліччаў сваіх пабрацімаў па няволі, што не выйшлі з пекла і засталіся ў вечнай мерзлаце. Я памятаю садыстаў-следчых, злачынцаў-«суддзяў», наглядчыкаў, лагерных начальнікаў і канваіраў. Памятаю ўсё да драбніц і клянуся кожным словам, кожным радком гаварыць толькі праўду, каб ведалі людзі i ніколі не далі сябе ашукаць прыгожай хлуснёй і д’ябальскім каварствам. Сведчу, каб нашы нашчадкі спазналі сапраўдную волю, роўнасць і шчасце на роднай акрыялай і расквітнелай зямлі», — Сяргей Грахоўскі («Слова да Споведзі»).

Аргкамітэт па стварэнні гісторыка-асветніцкага аб’яднання «Вяртанне памяці» распачынае праект «Зніч Памяці», які ўключае ў сябе шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій з удзелам гісторыкаў, музыкаў, паэтаў, мастакоў, кінарэжысёраў, грамадскіх дзеячоў, выкарыстоўваючы сведчанні, успаміны, дакументальныя і мастацкія творы.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі