Евангелічныя цэрквы Германіі і Нарвегіі будуць вянчаць аднаполыя пары

гей-брак

Сінод Лютэранскай царквы ў Нарвегіі 11 красавіка прыняў рашэнне аб магчымасці царкоўнага спалучэння аднаполых пар.

Рашэнне прынята большасцю галасоў членаў Сіноду – 88 з 115 чалавек прагаласавалі за тое, каб аднаполыя пары маглі заключаць царкоўны шлюб, паведамляе афіцыйны сайт царквы.

Цяпер царкве трэба будзе выпрацаваць спецыяльную літургію, якая магла б быць выкарыстана і для аднаполых пар. Магчыма, такую ​​літургію прымуць ўжо ў пачатку 2017 года.

Аднаполыя шлюбы дазволены ў Нарвегіі з 2009 года, рэгістрацыя партнёрства для аднаполых пар была дазволена з 1993 года, з 2002 года яны атрымалі дазвол усынаўляць дзяцей.

У Нямеччыне з 1 чэрвеня таксама будуць вянчаць геяў

У Нямеччыне Евангелічна-лютэранская царква Берліна-Брандэнбурга-Сылескае Верхняй Лужыцы прыняла рашэнне аб легалізацыі правы аднаполых пар на паўнавартасную царкоўную шлюбную цырымонію нароўні з гетэрасэксуаламі.

Адпаведнае царкоўнае рашэнне ўступіць у моц 1 ліпеня, паведамляе Расейская служба радыёстанцыі «Нямецкая хваля».

Раней аналагічныя рашэнні ўжо былі прынятыя і зацверджаныя Евангелічнай царквой гарадоў Гесэна-Насаў і Рэйнланда.

З 2002 года ў евангелічных цэрквах Германіі існавала магчымасць блаславення для аднаполых пар, аднак гэтая цырымонія адрознівалася ад шлюбнай і не рэгістравалася ў царкоўных кнігах.

Пастары змогуць скарыстацца правам адмовіцца вянчаць аднаполыя пары

У Сінодзе Лютэранскай царквы Нарвегіі прызнаюць, што рашэнне гэта было няпростым для царквы, і супраць яго па-ранейшаму выступае мноства вернікаў.

«Меншасць у царкоўным сходзе не прымаюць царкоўнае асвячэнне шлюбу аднаполых пар, бо гэта супярэчыць іх разуменню сужэнства», – адзначаецца ў паведамленні Сінода. Пры гэтым у свяшчэннаслужыцеляў будзе права адмовіцца здзяйсняць абрад для аднаполых пар.

У Нямеччыне ў кожнага пастара таксама застаецца права адмовіць аднаполай пары ў правядзенні шлюбнай цырымоніі, – з неабходнасцю абгрунтаваць адмову.

Аднаполай пары ў выпадку абгрунтавання адмовы і прызнання аргументаў святара важкімі, прыйдзецца звярнуцца ў іншую царкву.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі