Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч ушанаваў памяць загінулых у мінскім метро

Кондрусевич, метро
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч 11 красавіка, у пятыя ўгодкі тэракта ў мінскім метро, калі загінулі 15 чалавек, а сотні атрымалі раненні, разам з іншымі гараджанамі прыйшоў ушанаваць памяць ахвяраў.

Каталіцкі іерарх прынес кветкі да мемарыялу на станцыі метро «Кастрычніцкая» і памаліўся на гэтым месцы, паведамляе tut.by.

У праваслаўным Свята-Духавым кафедральным саборы па добраславенню Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла і па просьбах сваякоў загінулых адбылася паніхіда па ахвярах трагічнай падзеі, паведамляе church.by.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі