Мінскія салезіяне і “карытасаўцы” наведалі адрынутых дзяцей

Дом ребенка
Вернікі з мінскай парафіі святога Яна Хрысціцеля, якой апякуюцца айцы-салезіяне, 10 красавіка наведалі дзіцячы прытулак. Акцыю арганізаваў кс. Аляксандр Мятліцкі SDB, заахвоціўшы маладых вернікаў пераўвасобіцца ў казачных персанажаў – Льва, Мышку і Арла, якія разам імкнуліся знайсці мару, якую згубіў Леў.

Салезіяне загадзя падрыхтаваліся да паходу да дзяцей, збіраючы цягам Вялікага посту грашовыя сродкі, на якія пасля набылі адзенне, абутак і іншыя рэчы першай неабходнасці, паведамляе sdb.by.

На развітанне кс. Іван Огар SDB звярнуўся да сіротаў з пажаданнем быць шчаслівымі, а да іх выхавацеляў – памятаць пра прыклад святога Яна Боска, які прысвяціў сваё жыццё служэнню адрынутым дзецям і моладзі.

У гэты ж дзень валанцёры “Карытас” Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і Руху святога Мікалая, а таксама з клуба “Крыніца валанцёраў” наведалі мінскі Дом дзіцяці № 1, дзе жывуць дзеці ўзростам да 4 гадоў з арганічным паражэннем цэнтральнай нервовай сістэмы і псіхікі, паведамляе caritas-minsk.by.

Прыезд быў арганiзаваны Сацыяльным цэнтрам “Шчаслiвы малыш”. Да некаторых насельнікаў дзіцячага дома прыходзяць бацькі, але большасць з іх кантактуюць з навакольным светам толькі праз валанцёраў.

Каб далучыцца да “карытасаўцаў” у справе апекі над гэтымі дзецьмі, можна напісаць на пошту caritas@caritas-minsk.by альбо пазваніць па нумары + (375) 29 360 53 06 (Сяргей).

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі