У Мінску вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
Увечары 12 красавіка ў мінскай архікатэдры адбылася экуменічная сустрэча і малітва за Беларусь.
Напачатку яе блаславіў мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, які адзначыў важную ролю няспыннай малітвы за Беларусь, падзякаваўшы ініцыятарам акцыі няспыннай малітвы за Беларусь і яе ўдзельнікам (іх каля 150 чалавек), якія выдаткоўваюць час на малітву за Беларусь удзень і ўначы.
А потым моладзь з розных хрысціянскіх канфесій (рыма- і грэка-каталікі, праваслаўныя, пратэстанты) прапанавала невялікія разважанні на тэму патрыятызму і веры. Удзельнікі малітвы прасілі Бога, каб кожны беларус усвядоміў, што гісторыя яго ўласнага жыцця, яго сям’і і народа — гэта частка вялікай гісторыі збаўлення чалавецтва, частка гісторыі перамогі годнасці і праўды над ілжывасцю граху.
Напрыканцы малітвы ўдзельнікі ўзяліся за рукі і разам маліліся «Ойча наш».
Выдатным акампанементам была музыка гурта “Laudans” на старажытных інструментах.
Фота Paval Hadzinski
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)