Масква і Ватыкан разам адновяць храмы ў Сірыі

храмы Сирии
Руская Праваслаўная і Рымска-каталіцкая царква прыступаюць да стварэння спісу хрысціянскіх храмаў, разбураных падчас грамадзянскай вайны ў Сірыі.

Аднаўленне сірыйскіх храмаў будзе весціся сумеснымі намаганнямі Масквы і Ватыкана, паведаміў сінадальны Аддзел знешніх царкоўных сувязяў РПЦ.

“У якасці адной з першачарговых задачаў на бліжэйшы час прызнаная неабходнасць складання дэталізаванага пераліку разбураных і пацярпелых падчас вайны ў Сірыі хрысціянскіх святыняў – храмаў і манастыроў, а таксама ўзмацненне сумеснага сведчання хрысціянаў аб сірыйскай трагедыі”, – гаворыцца ў заяве АЗЦС, зробленай па выніках сумеснай паездкі каталіцкага і праваслаўнага духавенства ў Сірыю і Ліван.

У склад дэлегацыі ўвайшлі кіраўнік каталіцкай архідыяцэзіі Маці Божай у Маскве арцыбіскуп Павел Пеццы, сакратар АЗЦС па міжхрысціянскіх адносінах іераманах Стэфан (Ігумнаў), прадстаўнікі міжнароднага каталіцкага фонду “Дапамога Царкве ў нястачы”.

Прадстаўнікі дзвюх Цэркваў правялі кансультацыі з лідэрамі мясцовых канфесіяў, пабывалі ў месцах часовага знаходжання ўцекачоў.

Іераманах Стэфан назваў “беспрэцэдэнтным” праект, падчас якога Масква і Ватыкан будуць аднаўляць сірыйскія храмы разам, а таксама падкрэсліў, што ініцыяванне такое праекта пацвярджае, што дамоўленасці, падпісаныя Патрыярхам Кірылам і Папам Францішкам ў Гаване, сапраўды працуюць.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі