Нік Вуйчыч паабяцаў маліцца за Беларусь (фотарэпартаж)

Матывацыйны аратар і хрысціянскі евангеліст з Аўстраліі Нік Вуйчыч 15 красавіка выступіў на «Мінск-Арэне». На выступ сусветна вядомага прамоўцы, які нарадзіўся без рук і ног, прыехала мноства беларусаў з асаблівасцямі развіцця, у тым ліку і Адам Эсерт з Рэчыцкага дома-інтэрната, якога спачатку не хацела пускаць на выступ кіраўніцтва інтэрната і горада.

Падчас свайго выступу Нік Вуйчыч адзначыў, што ніхто не з’яўляецца памылкай і кожны чалавек каштоўны. Ён таксама заклікаў прысутных па магчымасці дапамагаць блізкім: усынавіць дзіця, прыйсці да сіротащ, накарміць галодных, палюбіць ворагаў.

«Можаце лічыць мяне братам Беларусі. Я вас люблю. Я хачу дапамагаць вашай краіне. Я буду маліцца за ваш урад, за вашы СМІ, за вашу адукацыйную сістэму», – заявіў у канцы выступу Нік Вуйчыч.

Нік Вуйчыч: я бачыў цуды, Ісус рэальны

Ён таксама сказаў, што хацеў бы яшчэ раз прыехаць у Беларусь. “Я вас люблю. Я веру ў вас. Я веру, вы знойдзеце веру ў Бога», – падкрэсліў ён.

Скончылася выступленне тым, што прамоўца абняўся з тымі, хто прыйшоў, перш за ўсё, з людзьмі з асаблівасцямі развіцця.

Фота Надзеі Гацак

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі