Вольга Кавалькова: Батура павінен не пенсію ў 15 млн атрымліваць, а несці адказнасць за калапс эканомікі

Дзяржава ў першую чаргу павінна клапаціцца пра людзей, а не пра чыноўнікаў. Такім чынам старшыня Хрысціянска-дэмакратычнага руху Вольга Кавалькова пракаментавала прызнанне былога старшыні Магілёўскага і Менскага аблвыканкамаў ды Савету Рэспублікі Барыса Батуры ў інтэрв’ю by.tribuna.com пра тое, што, дзякуючы Аляксандру Лукашэнку, яго пенсія складае каля 15 млн рублёў.

“Несправядліва, калі чыноўнікі і прызначаныя дэпутаты атрымліваюць пенсію ў пяць разоў большую чым большасць грамадзян краіны. Тым больш, што менавіта яны давялі эканоміку Беларусі да калапсу і павінны несці за гэта адказнасць”, – сказала яна ў каментары прэс-службе БХД.

“Мы патрабуем забяспечыць аднолькавы ўзровень працоўных пенсій для ўсіх катэгорый грамадзян, незалежна ад іх былога сацыяльнага статусу. Гэта будзе першым крокам да больш справядлівай пенсійнай сістэмы”, – адзначыла Вольга Кавалькова, заклікаўшы далучацца да кампаніі БХД па пенсійнай рэформе.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі