Беларусь наведае Вялікі канцлер Мальтыйскага Ордэна

24-26 красавіка Беларусь з афіцыйным візітам наведае Вялікі канцлер Мальтыйскага Ордэна Альбрэхт фон Бёзелагер, які ў іерархіі Ордэна з’яўляецца прэм’ер-міністрам і міністрам замежных спраў. Пра гэта на брыфінгу 20 красавіка паведаміў прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык.

Вялікі канцлер прыме ўдзел у мерапрыемствах у рамках міжнароднай канферэнцыі «Чарнобыль праз трыццаць гадоў. Ад аварыйнай сітуацыі да адраджэння і ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця пацярпелых тэрыторый».

Адбудуцца таксама яго сустрэчы ва ўрадзе Беларусі і з міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем. Бакі абмяркуюць актуальны стан і перспектывы двухбаковага ўзаемадзеяння, шляхі актывізацыі супрацоўніцтва ў гуманітарнай сферы.

Мальтыйская ордэн — з’яўляецца рыцарскім рэлігійным ордэнам Каталіцкага Касцёлу. Ён мае статус арганізацыі-назіральніка пры ААН і ў Радзе Еўропы, падтрымлівае дыпламатычныя адносіны з 105 дзяржавамі. Па міжнародным праве Мальтыйскі ордэн з’яўляецца дзяржавападобным утварэннем, сам ордэн пазіцыянуе сябе як дзяржава.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі