У Брэсцкай вобласці афіцыйная колькасць абортаў вырасла на 27%

аборт

Паводле звестак Белстата па зробленых абортах, упершыню ў гісторыі доля абортаў у Беларусі стала ніжэй за 20% ад колькасці цяжарнасцяў. За мінулы год абортаў было зроблена 29 217.

Белстат палічыў колькасць абортаў на 100 родаў. Калі ў 2014 годзе на 100 родаў налічвалася 25,3 аборта, то ў мінулым годзе — 24,7 аборта.

Пры гэтым па рэгіёнах лічбы вельмі адрозніваюцца.

Колькасць абортаў на 100 родаў (у дужках дынаміка за год)

  1. Мінская вобласць — 15 (-0,6)
  2. Брэсцкая — 19,2 (4,1)
  3. Гродзенская — 19,5 (-2,3)
  4. Магілёўская — 23,3 (-2,5)
  5. Мінск — 27,5 (0,2)
  6. Віцебская — 33,4 (-2,5)
  7. Гомельская — 34,1 (-2,5).

Абортаў стала больш толькі ў Мінску і Брэсцкай вобласці.

Па Брэсцкай вобласці ў 2014 годзе зафіксавана 2673 абортаў, а ў 2015 годзе — 3398 абортаў.

Пры ацэнцы долі абортаў ад агульнага ліку цяжарнасцяў аказалася, што ў Беларусі гэты паказчык упершыню апусціўся ніжэй за мяжу 20%.

Як паведамляла Крыніца, афіцыйным дадзеным пра колькасць абортаў, адзначыла адна з ініцыятараў пралайф-кампаніі, юрыст Вольга Кавалькова, давяраць нельга, бо часцяком медыкаментозны аборт проста не ўлічваецца.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі