Марына Хоміч: адмова ад рэлігійных прадметаў у школе пакідае Беларусь у савецкай сістэме адукацыі

хомич

Адмовай ад вывучэння рэлігійных прадметаў у школе прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка хоча пакінуць савецкую мадэль адукацыі. Пра гэта ў каментары Krynica.info заявіла лідар аргкамітэту “Маладых хрысціянскіх дэмакратаў” Марына Хоміч, якая ўдзельнічала ў распрацоўцы праекту БХД па рэформе сістэмы адукацыі ў краіне. Пры гэтым яна адзначыла, што вывучэнне рэлігіі прысутнічае ў школах большасці краін Еўропы.

“Вывучэнне асноваў хрысціянскай культуры і этыкі дапаможа духоўнаму адраджэнню беларусаў, моладзі і грамадства. Гэты прадмет паспрыяе лепшаму разуменню канфесій, якія існуюць у краіне, умацуе міжканфесійны мір ды абароніць беларусаў ад таталітарных сектаў”, — сказала лідар МХД.

БХД выступае за абавязковае вывучэнне ў сярэднеадукацыйных навучальных установах асноў хрысціянскай культуры і этыкі. Дзеля гэтага, лічаць хрысціянскія дэмакраты, неабходна адкрыць у педагагічных установах адпаведную спецыяльнасць для падрыхтоўкі кваліфікаваных педагогаў. Таксама можна звяртацца да практыкі запрашэння на урокі прадстаўнікоў духавенства ўсіх традыцыйных канфесіяў Беларусі. Школьны курс па асновах хрысціянскай культуры і этыкі будзе накіраваны на вывучэнне базавых прынцыпаў хрысціянскіх канфесіяў у Беларусі, іх развіцця, гісторыі, а таксама на іх мірнае суіснаванне з нехрысціянскімі традыцыямі ў Беларусі – юдаізмам і ісламам.  Гэты курс будзе накіраваны на выхаванне павагі да ўсіх рэлігійных канфесіяў, на павышэнне ўзаемнага даверу ў грамадстве паміж прадстаўнікамі розных канфесіяў, гаворыцца ў праекце БХД.

Як паведамляла Krynica.info, Аляксандр Лукашэнка 21 красавіка падчас выступу ў парламенце на пытанне аб магчымасці ўвядзення ў беларускіх школах асобных рэлігійных прадметаў, адказаў, што рабіць гэтага не будзе.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі